Са жніўня 2020 года больш за 10 тысяч беларусаў зьвярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы
Пачынаючы з 9 жніўня 2020 года па 29 лютага 2024 года па міжнародную абарону ў Польшчы зьвярнуўся 10 161 грамадзянін Беларусі.
Піша Reform са спасылкай на справаздачу ўпраўленьня па справах замежнікаў Польшчы.
Агулам ў 2021-2024 гадах было вынесена 570 рашэньняў аб прадастаўленні статусу бежанцаў і 7472 — статусу дадатковай абароны. Цяпер разглядаюцца 1607 спраў аб прадастаўленьні міжнароднай абароны грамадзянам Беларусі.
За гэты перыяд усяго больш за 124 тысячы беларусаў атрымалі дакумэнт, які дае права на знаходжаньне ў Польшчы. Каля 41 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі дазвол на пастаяннае пражываньне