Расею трэба пакараць нейкім такім чынам, каб яна нарэшце гэта спыніла.– Маё апошняе пытанне. Вы былі…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Расею трэба пакараць нейкім такім чынам, каб яна нарэшце гэта спыніла.

– Маё апошняе пытанне. Вы былі ў Беларусі, сустракаліся з Лукашэнкам, вы ведаеце гэтую краіну – прынамсі, лепш за іншых амерыканскіх генералаў. Калі б у вас была магчымасць цяпер пагаварыць, даслаць паведамленне Лукашэнку ў гэтай вельмі складанай сітуацыі, што б вы яму параілі? Што ён павінен зрабіць, каб пазбегнуць уцягвання беларусаў у гэтую вайну?

– Спадар Лукашэнка, чаму вы хочаце быць прыкутым кайданкамі да трупа, якім стала Расейская Федэрацыя пры Уладзіміру Пуціну? Гэта труп. У будучыні Беларусі няма нічога добрага, пакуль вас успрымаюць як блізкага саюзніка Расеі. Расея не лічыць вас сябрам, яна разглядае вас як рэсурс, як актыў. Я не ведаю, як гэта можа быць добра для каго-кольвек у Беларусі.”
С.Пеляса