«Калі ўжо ёсць «Арэшнік» — опцыя ўдару па Беларусі, хай сабе Лукашэнка будзе звышміралюбны, робіцца …

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

«Калі ўжо ёсць «Арэшнік» — опцыя ўдару па Беларусі, хай сабе Лукашэнка будзе звышміралюбны, робіцца неад’емнай часткай геапалітычных шахмат»

Аналітык Белсата, старшы даследчык Цэнтру новых ідэй Юры Дракахруст пракаментаваў Филину «міралюбнасць» афіцыйнага Мінска і спробы Лукашэнкі адхрысціцца ад інцыдэнту на латвійскай мяжы.

Нагадаем, Лукашэнка зноў правёў нараду па бяспецы і праверцы боегатоўнасці (гэтым разам — унутраных войскаў МУС). І ў які раз паўтарыў, што Беларусь ні на кога не збіраецца нападаць, а вучэнні — гэта, маўляў, каб пазбегчы вайны, а не ўступіць у яе.

Гэткі прыступ міралюбнасці, які чаргуецца з сеансамі пагроз, у правіцеля здараецца далёка не ўпершыню. Чым выкліканы цяперашні — ці не свежай заявай галоўнакамандуючага аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе, што ў выпадку нападу Расіі ўдары ў адказ будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінграду і Пецярбургу?

— Думаю, што не, — зазначае ў каментары Филин. Оперативная аналитика и публицистика палітычны аналітык Юры Дракахруст. — І раней грозныя заявы Лукашэнкі суправаджаліся запэўніваннямі, што мы за мір і не маем ні да каго прэтэнзій. І ў практычным плане беларускі бок рабіў пэўныя крокі для дэманстрацыі міралюбнасці (згадаем, як летась адвялі вайсковыя вучэнні падалей ад мяжы, альбо як Мінабароны Беларусі папярэдзіла, калі адбыўся палёт дронаў у бок Польшчы).

Што да планаў НАТА — па вялікім рахунку яны не звязаныя з дзеяннямі Беларусі як такімі. Яшчэ ў 2016 годзе, пры Абаме, у камандна-штабных гульнях ЗША разглядаўся сцэнар хуткага расийскага нападу на адну з краін Балтыі. Сярод варыянтаў адказу быў удар па вайсковых аб’ектах у Беларусі — каб паказаць Маскве гатоўнасць ціснуць на чырвоную кнопку, але пазбегчы лабавога сутыкнення з ёй. Гэта, паўтаруся, у 2016-м, калі яшчэ і размовы не было пра вяртанне ядзернай зброі ў Беларусь.

А калі ўжо ёсць «Арэшнік» — опцыя ўдару па Беларусі, хай сабе Лукашэнка будзе звышміралюбны, робіцца неад’емнай часткай гэтых геапалітычных шахмат. Не праз ваяўнічасць Лукашэнкі, а праз геаграфічныя і палітычныя прычыны. Каб і паказаць РФ сур’ёзнасць намераў другога боку, і сітуацыя не звалілася ў Армагедон.

Звярніце ўвагу — у цяперашнім НАТАўскім плане ёсць Беларусь, Пецярбург, але Масквы няма. Бо тады ўжо будзе вайна міжкантынентальнымі ракетамі і канец свету.

Дыялектыка гэтых разлікаў можа выглядаць вельмі цынічнай, бо не ўлічваюцца інтарэсы беларускага народу. Ну так, не ўлічваюць. Але ўлічваюць інтарэсы амерыканскага народу, таму абраная такая хітрая стратэгія.

— А Лукашэнка (зразумела, што не ў інтарэсах беларусаў, а ў сваіх) зацікаўлены ў тым, каб супрацоўнічаць з суседзямі. У тым ліку праз ціск, каб самі пагадзіліся на дыялог. Як далёка ён можа зайсці?

— Па-першае, у яго ёсць пэўныя спадзевы і на іншыя механізмы, не толькі на дээскалацыю праз эскалацыю. Скажам, механізм прамых перамоваў з ЗША, які дзейнічае з 2025 году і не трэба ладзіць нейкія правакацыі.

Тое самае з Польшчай. Нельга сказаць, каб адносіны былі адноўленыя і ўсе раскрылі абдымкі — гэта не так. Але ж пэўныя пункты ўжо вырашаныя. Знізіўся міграцыйны ціск, вызвалены Пачобут, адбыўся кантакт на ўзроўні міністраў МЗС.

Быў адносна нядаўна і званок Макрона, і візіты нямецкіх, французскіх і іншых дыпламатаў у Беларусь. То-бок, нейкія ўзаемадзеянні адбываюцца. На фоне вайны і расійскіх спецаперацый, правакацый у Еўропе — але ж беларускія ўлады спрабуюць крышку ад іх дыстанцыявацца. Хаця, магчыма, і ўдзельнічаюць у гэтым, пра што сведчыць эпізод на беларуска-латвійскай мяжы.

— І тут у чат уваходзіць Лукашэнка з версіяй, што гэта інсцэніроўка, Латвія «сама на сябе напала».

— Немагчыма ўявіць, каб ён сказаў: так, гэта нашы хлопцы, нам напляваць на любыя межы. Такое заяўляецца, толькі калі вы заўтра пачынаеце вайну.

Таму ў яго былі два варыянты. Альбо сказаць: ды хто яго ведае, што за людзі — боўтаюцца нейкія апалчэнцы, у ваенгандлі форму набылі. Але тое сведчыла б, што ён сам да гэтага датычны (тая ж схема, як Расія рэагавала на падзеі ў Крыме і ў Данбасе — «зялёныя чалавечкі, сілы мясцовай самаабароны, гэта не мы»).