Альбо варыянт, каторы абраў Лукашэнка, дурацкі: гэта яны самі. Як тая ўнтэр-афіцэрская ўдава, якая н…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Альбо варыянт, каторы абраў Лукашэнка, дурацкі: гэта яны самі. Як тая ўнтэр-афіцэрская ўдава, якая нібыта сама сябе высекла. Аднак калі перакласці гэта на мову рэальнай палітыкі, атрымаем: «Гэта не я, я не маю да гэтага дачынення».

— Лукашэнка ўжыў фармулёўку, што падобнай аперацыі не магло быць без яго ведама і ўзгаднення, а з ім не ўзгаднялі — значыць, аперацыю не праводзілі.

— Калі гэта так, паўстае рытарычнае пытанне: а тое, што было ў лютым 2022 года — было з яго ведама? Мы ж памятаем байкі, што расійскія войскі нібыта выйшлі на Далёкі Усход, але потым чамусьці павярнулі на поўдзень…

Таму, думаю, сваёй абсурднай заявай ён паспрабаваў даць сігнал, што не мае дачынення да інцыдэнту. Не ведаю, ці так расшыфруюць гэтую заяву латвійскія, НАТАўскія эксперты, але ж сэнс яе менавіта такі.

Што, дарэчы, цалкам магчыма. Што «рускія браты» правялі аперацыю самі, хіба паставілі перад фактам.

— Тады ўзнікае пытанне, што Лукашэнка кантралюе на сваёй тэрыторыі.

— Ён усё-ткі кантралюе, прынамсі пакуль, цывільную адміністрацыю. Сказаць, каб старшыню Крычаўскага райвыканкама ці аблвыканкама, прэм’ера прызначылі наўпрост у кадравым упраўленні адміністрацыі Пуціна — на тое ў нас няма падстаў.

У ваенным сэнсе, напэўна, мала што. Агульную сітуацыю — мабыць, так. Аднак калі наступае час «Ч», які вызначаюць у Маскве — альбо ў яго ўвогуле ні пра што не пытаюцца, альбо кажуць, што трэба зрабіць так, і ён не можа не згадзіцца.

З 2022 года, калі не раней, застаецца загадкай: што не робіцца, таму што Лукашэнка брыкаецца, а што — таму, што рускім проста не трэба? Чаму беларусы не ваююць ва Украіне ўсе амаль 5 год? Паўночныя карэйцы — ваююць, а беларусы — не.

Ці то рускім проста не трэба з розных разлікаў (калі браць гістарычныя аналогіі, у Першую сусветную вайну Румынія ўступіла далёка не адразу, а потым адразу прайграла і Расіі давялося трымаць яшчэ адзін фронт). Ці другі варыянт: што Лукашэнка, у стане васала, але ўсё ж не расійскага губернатара, прыдумляе мільён прычын, чаму гэта не трэба. І не тое каб яму надта вераць, але і не ціснуць. Дакладна адказаць, чаму складваецца так, дагэтуль немагчыма.”
Салідарнасьць