Расія і Кітай правялі міжнародныя ваенныя вучэнні «Цэнтр-2026».Манёўры прайшлі на Чабаркульскім палі…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Расія і Кітай правялі міжнародныя ваенныя вучэнні «Цэнтр-2026».

Манёўры прайшлі на Чабаркульскім палігоне ў Чалябінскай вобласці.
У іх удзельнічалі вайскоўцы Расіі, Кітая, Беларусі, Пакістана, Казахстана, Кыргызстана, Манголіі, Таджыкістана і іншых краін.

Удзельнікі адпрацоўвалі разведку, кіраванне войскамі, агнявое паражэнне і комплекснае забеспячэнне. У Міністэрстве абароны КНР заявілі, што вучэнні ўмацавалі ўзаемадзеянне паміж краінамі-ўдзельніцамі.