У Францыі чарговы дзень “школьнай рэвалюцыі” пратэстаў “вучняў”, якія, як падаюць СМІ арганізавала скрайняя левая партыя LFI – Непакорная Францыя. “Школьнікі”, “ліцэісты” скардзяцца на тое, што адукацыя не якасная, не хапае настаўнікаў, клясы перапоўненыя – таму яны пачалі падпальваць школы і зьбіваць настаўнікаў і дырэктароў.
Усе па і Грамшы.
Сымбалямі пратэстаў сталі палестынскія сьцягі, а ядро “школьнікаў” і натоўпу чамусьці складае (скажам мягка) некарэннае насельніцтвам Францыі.
Як звычайна пратэст “за лепшую адукацыю” скончыўся масавымі пагромамі крамаў, падпаламі машын і будынкаў, арыштавана больш за 5000 маладзенаў, большасьць – гэта непаўнагадовыя.
LFI партыя закладзеная трацкістам, кіраўніком “Левай партыі” Францыі, фактычна камуністам – Жанам Меланшонам, даўнім сябрам Пуціна, удзельнікам сьвяточных шэсьцяў у Расеі.
Варта зазначыць, што на папярэдніх прэзідэнтскіх выбарах за яко прагаласавала каля 20%.
Сапраўды краіны Заходняй Еўропы знаходзяцца ва ўмовах новай рэвалюцыйнай сітуацыі і на скраю грамадзянскай вайны.
Дзеяньні левага палітыкумума спрыяюць умацаваньню праванацыянальнага руху, які таксама прарасейскі і моцна антылібіральны, бо ў культурным лібералізьме дамінуе антыеўрапейскі бальшывізм, у якім бачна большая пагроза, чым ў расейскім шавінізьме.
І левыя і правыя намагаюцца абаперціся на Расею ў сваіх палітычных войнах. Першыя – каб зьнішчыць капіталістычную, белую Еўропу, другія каб зьнішчыць ліберальную, глабалістскую Еўропу.
Для Расеі гэта адзін з найлепшых сцэнароў – пагрузіць Еўропу ў хаос.”
П.Вусаў