Пасьля публікацыяў незалежных СМІ зьнік сайт, празь які беларусаў рэкрутавалі ў расейскую армію.Сайт…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Пасьля публікацыяў незалежных СМІ зьнік сайт, празь які беларусаў рэкрутавалі ў расейскую армію.

Сайт «Защитник.БЕЛ» працаваў у беларускай нацыянальнай даменнай зоне і прапаноўваў ахвочым службу ў расейскім войску ды ўдзел у вайне супраць Украіны. Цяпер рэсурс ужо не адкрываецца.

Падобна, што публічнасць вакол рэкрутынгавай кампаніі не засталася без наступстваў