Я нагадаю, што фактычны кіраўнік NATO у Эўропе Беларус !Алексус Рыгоравіч Грынкевіч (нар. 1971, ЗША)…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Я нагадаю, што фактычны кіраўнік NATO у Эўропе Беларус !

Алексус Рыгоравіч Грынкевіч (нар. 1971, ЗША) — амерыканскі военачальнік беларускага паходжання.

21-ы вярхоўны саюзны камандзір у Еўропе (ВСКЭ) і 20-ы камандзір Еўрапейскага камандавання ЗША ад 2025 года. Камандзір 9-й паветранай арміі (Паўднёвая Караліна, 2022—2024), на чале якой загадваў ударамі па іранскіх групоўках на Блізкім Усходзе. Камандзір 9-й паветрана-экспедыцыйнай групы ў Кувейце (2019—2020), на чале якой браў удзел у аперацыі «Непахісная рашучасць» супраць Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту. Магістр навук (2010).

Прадзед Алексуса Грынкевіча — Ілья Сцяпанавіч Грынкевіч — нарадзіўся ў 1873 годзе ў Мінску (Паўночна-Заходні край) у беларускай сям’і Сцяпана і Агаты Грынкевічаў. У 1899 годзе Ілья Грынкевіч прыехаў у ЗША на заробкі. Ён належаў да пачатку хвалі беларускіх перасяленцаў 1899—1908 гадоў, якая налічвала звыш 60 000 чалавек. 7 кастрычніка 1906 года Ілья Грынкевіч ажаніўся з 22-гадовай Анастасіяй Адамаўнай Снігірэвіч (1884—1945), якая нарадзілася ў Вільні і прыехала ў Новы Ёрк у 1901 годзе. Вянчанне адбылося ў саборы Міколы Цудатворцы на Манхэтэне, які быў галоўным храмам Рускай праваслаўнай царквы ў ЗША. Адным са сведкаў шлюбу быў Фёдар Лях. На час перапісу насельніцтва ЗША 1920 года Грынкевічы з 4-ма дзецьмі жылі ў Брукліне і працавалі ў гасцініцы. Адным з іх дзяцей быў Мікалай Ільіч Грынкевіч (1915—1969), які быў дзедам Алексуса Грынкевіча. Бацька Алексуса Грынкевіча — доктар металаарганічнай хіміі Рыгор Мікалаевіч Грынкевіч (1949, Балтымар, штат Мэрыленд — 2012, Гілберт, штат Арызона) — быў навукоўцам, які запатэнтаваў 14 вынаходак у галіне ўдасканалення прадукцыйнасці і вытворчасці паўправаднікоў[5

У 1993 годзе скончыў Акадэмію ваенна-паветраных сіл ЗША ў штаце Каларада. Пры гэтым атрымаў ступенню бакалаўра навук у ваеннай гісторыі і ваенную годнасць другога лейтэнанта. У 1994 годзе атрымаў ступенню магістра мастацтва ў гісторыі ва Універсітэце Джорджыі ў Атэнсе. Ад верасня 1994 года па жнівень 1996 года праходзіў падрыхтоўку пілотам на авіябазах Венс у штаце Аклахома і Люк у штаце Арызона.

Ад верасня 1996 года па ліпень 1999 года быў пілотам знішчальніка Ф-16 «Баявы сокал» і начальнікам падрыхтоўкі 18-й знішчальнай эскадрыллі на авіябазе Эельсан на Алясцы. У 1997 годзе навучаўся ў эскадрыльна-афіцэрскай школе. Ад жніўня 1999 года па снежань 2001 года займаў пасаду пілота-інструктара, камандзіра палётаў і ацэншчыка ў 421-й знішчальнай эскадрыллі на авіябазе Хіл у штаце Юта. Ад студзеня 2002 года па студзень 2003 года быў пілотам-інструктарам Ф-16Ц і начальнікам узбраення 80-й знішчальнай эскадрыллі на авіябазе Кунсан у Паўднёвай Карэі[5].

У 2003 годзе прайшоў навучанне ў Паветраным камандна-штабным каледжы (ПКШК) у штаце Алабама. У лютым 2003 года стаў пілотам-інструктарам выпрабавання і ацэнкі Ф-16Ц і Ф-22А «Драпежнік» 422-й выпрабавальна-ацэнкавай эскадрыллі на авіябазе Неліс у штаце Невада. Затым там сама заняў пасаду начальніка ацэнкі Ф-22А 53-й выпрабавальна-ацэнкавай групы і кіраўніка аперацый 59-й выпрабавальна-ацэнкавай эскадрыллі. За час працы пілотам дасягнуў узроўню камандзіра пры больш як 2300 гадзінах налёту[5].

У верасні 2005 года пачаў навучанне ў Ваенна-марской паслядыпломнай школе (МВПШ) у Каліфорніі, якую скончыў у 2006 годзе. У 2006 годзе прайшоў падрыхтоўку ў Ваенна-паветраным каледжы (ВПК) у штаце Алабама. Ад студзеня па снежань 2007 года працаваў у Паветрана-баявым камандаванні (ПБК) на авіябазе Лэнглі ў штаце Вірджынія. Ад студзеня 2008 года па чэрвень 2009 года быў камандзірам 49-й эскадрыллі аперацыйнага забеспячэння на авіябазе Холаман у штаце Нью-Мексіка. Пасля гэтага навучаўся ў Аб’яднана-перадавой баявой школе Агульнавайсковага штабнога каледжу (АВШК) у Норфалку (штат Вірджынія), дзе ў 2010 годзе атрымаў ступенню магістра навук.