ЗША і Іран не дасягнулі дамовы пра спыненьне вайны, мы вяртаемся ні з чым, — Джэй Дзі Вэнс
Паводле віцэ-прэзыдэнта, ЗША ня бачаць гатоўнасьці Ірану адмовіцца ад магчымасьці распрацоўкі ядзернай зброі. Таксама Вэнс дадаў, што іранскія чыноўнікі адмовіліся прыняць умовы дамовы, якія былі «даволі гнуткімі».
Прадстаўнік МЗС Ірану Бакаі заявіў, што Іран і ЗША не змаглі заключыць дамову ў Ісламабадзе адносна завяршэньня вайны праз рознагалосьсі па «двух-трох ключавых пытаньнях». Ён дадаў, што Тэгеран будзе заставацца на сувязі з Пакістанам, пасярэднікам у перамовах, але не паведаміў, ці плянуе працягваць іх з ЗША.