У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году Лукашэнка ўвёў у Парламент войска і распачаў антыдзяржаўны, ант…
12.04.2026Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 году Лукашэнка ўвёў у Парламент войска і распачаў антыдзяржаўны, антыбеларускі пераварот
11–12 красавіка 1995 году сталі пераломным момантам для Беларусі — пачаткам антыканстытуцыйнага перавароту і ўсталяваньня антыбеларускага рэжыму.
Масквой і Лукашэнкам быў задуманы антыканстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі аб ўвядзеньні расейскай мовы ў якасьці дзяржаўнай, аб замене дзяржаўнага нацыянальнага сьцяга і гэрба Пагоня на савецкія сымвалы і інш.
Дэпутаты БНФ спрабавалі спыніць незаконны рэфэрэндум праз галадоўку ў парлямэнце. “У выніку галасаваньня праваліліся ўсе антыканстытуцыйныя пытаньні, прыдуманыя маскоўска-гэбоўскай камандай Лукашэнкі (акрамя аднаго). З Лукашэнкам здарылася гістэрыка. Ён доўга крыкліва лямантаваў і потым выйшаў з залі разам з аховай. Галадоўка працягвалася” — узгадваў Зянон Пазьняк.
Ноччу ў парлямант па загаду Лукашэнкі ўвялі войска, цэлы батальён (600 салдат — “Альфа” і іншыя). Дэпутатаў жорстка зьбілі ваенныя і вывезьлі ў розныя канцы Менска.
Раніцай супраць Лукашэнкі была ўзбуджаная крымінальная справа, але з-за нерашучасьці і баязьлівасьці старшыні Вярхоўнага Савету крымінальнай справе не далі ход. Лукашэнка застаўся ва ўладзе, а рэферэндум зацьвердзілі.
Што было далей, усе мы ведаем. Беларусь страціла яшчэ адзін шанец на нацыянальнае і дэмакратычнае развіцьцё.