Ураджэнец Мазыра ўзначаліў адну з наймацнейшых спецслужбаў свету — МасадРаман Гофман афіцыйна зацвер…

Ураджэнец Мазыра ўзначаліў адну з наймацнейшых спецслужбаў свету — Масад

Раман Гофман афіцыйна зацверджаны на пасаду кіраўніка ізраільскай разведкі «Масад». Пра гэта паведамілі ў канцылярыі прэм’ер-міністра Ізраіля.

Будучы генерал нарадзіўся ў 1976 годзе. У 1990 годзе разам з бацькамі рэпатрыяваўся ў Ізраіль. Вучыўся ў школе ў Ашдодзе, а пасля — у ваенным інтэрнаце ў паселішчы Элі.

У 1995 годзе быў прызваны ў бранятаныя войскі Арміі абароны Ізраіля. Служыў камандзірам узвода і роты, у 2002 годзе ўдзельнічаў у аперацыі «Ахоўная сцяна». Пазней займаў камандныя пасады ў бранятанкавых брыгадах і штабе дывізіі «Гааш».

У 2011–2013 гадах камандаваў 75-м батальёнам 7-й бранятанкавай брыгады. З 27 кастрычніка 2022 года ўзначальваў Нацыянальны цэнтр вучэнняў сухапутных войскаў.

t.me/flagshtok