Аляксандар Лукашэнка і Кім Чэн Ын у Пхэньяне абмяняліся заявамі аб салідарнасьці, узаемнай падтрымцы, падобных пазыцыях у міжнародных пытаньнях і падпісалі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве.
«Я, як і вы, прыхільнік таго, каб мы разьвівалі нашыя дачыненьні, не азіраючыся на іншыя краіны, якія, вядома, будуць не ў захапленьні ад нашых дачыненьняў. Таму яны — канкурэнты», — сказаў Аляксандар Лукашэнка на перамовах зь лідэрам Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам, паведаміла дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.