Як мінімум 40 працэнтаў магутнасьцяй Расеі па экспарце нафты выведзеныя з ладу ў выніку атак украінскіх бесьпілётнікаў, захопу танкераў і прыпыненьня работы нафтаправоду «Дружба».
Гэта эквівалентна прыкладна двум мільёнам барэляў у суткі, вынікае з разьлікаў агенцтва Reuters.
Агенцтва адзначае, што ў гэтым месяцы Ўкраіна актывізавала атакі на расейскую нафтавую інфраструктуру, уразіўшы тры найбуйнейшыя заходнія порты: Новарасійск на Чорным моры, а таксама Прыморск і Усьць-Лугу на Балтыйскім моры.