Макрон папярэдзіў Пуціна і Лукашэнку. Уначы Францыя правяла імітацыю ядравага удару, прабіўшы сістэм…
Уначы французскія ВПС правялі маштабныя вучэнні «Poker», якія імітуюць ядравы ўдар ва ўмовах вайны высокай інтэнсіўнасці. Гэта моцны сігнал Расеі на фоне размяшчэння сістэмы «Арэшнік» на тэрыторыі Беларусі і пагрозаў Лукашэнкі суседнім еўрапейскім сталіцам. Нядаўна прэзідэнт Украіны Зяленскі заявіў пра сістэмы «Арэшнік» у Беларусі як законныя цэлі для НАТО. У адказ Лукашэнка прыгразіў «Арэшнікам» суседнім сталіцам. Праз некалькі дзён Францыя паказала што можа прабіць СПА Беларусі ці Расеі.
У рамках вучэнняў «Poker» у неба падняліся каля 40 самалётаў: знішчальнікі Rafale і Mirage 2000, самалёты-дазапраўшчыкі і AWACS. Сцэнарый быў максімальна рэалістычным: прарыў сістэмы СПА (якая мадэлявалася на базе расійскіх С-400) ва ўмовах радыёэлектронных перашкод і страты сувязі.
У францускай стратэгічнай думцы нанясенне паветранага нестратэгічнага ядравага ўдару ракетамі ASMP-A разглядаецца як «апошняе папярэджанне» (ultime avertissement). Служыць для прымушэння праціўніка спыніць агрэсію да таго як будзе выкарыстана стратэгічная ядравая зброя.
Акрамя таго, Эмануэль Макрон адкрывае новую старонку еўрапейскай бяспекі. У межах канцэпцыі «dissuasion avancée» (прасунутага стрымлівання) Францыя пачынае залучаць да такіх манеўраў партнёраў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама краіны Скандынавіі.
Расея дыслакуе «Арэшнік» і Лукашэнка імкнецца схавацца пад маскоўскім ядравым парасонам. У адказ Францыя пачынае прыкрываць сваім саюзнікаў па памежжы з Беларуссю і Расеяй.”
С.Пяляса