Учора польскія памежнікі зафіксавалі рэкордную колькасць спроб нелегальна перакрочыць свае межы за г…

Учора польскія памежнікі зафіксавалі рэкордную колькасць спроб нелегальна перакрочыць свае межы за гэты год – каля 30 кесаў.

Увогуле, памежны крызіс “размаражваецца”. Толькі за тры дні гэтага тыдня на ўсіх межах Беларусі з краінамі ЕС было зафіксавана каля 120 спроб перакрочыць межы. Гэта ўжо рэкорд гэтага года (раней тыднёвыя паказнікі не перавышалі 60 кейсаў, а ў студзені і лютым былі тыдні з нулявымі паказнікамі).

Пры гэтым трэба адзначыць, што ў мінулыя гады ў гэты час колькасць спроб нелегальна перакрочыць межы была ў разы вышэй – больш за 500 кейсаў за тыдзень.