Кіеў узмацняе ціск: санкцыі супраць Лукашэнкі як новы сыгналhttps://smarturl.click/aRZ5qУказ Зяленск…

Кіеў узмацняе ціск: санкцыі супраць Лукашэнкі як новы сыгнал

https://smarturl.click/aRZ5q

Указ Зяленскага аб увядзеньні пэрсанальных санкцыяў супраць Лукашэнкі азначае пераход да больш жорсткай лініі Кіева адносна афіцыйнага Менску. Зяленскі імкнецца нэўтралізаваць вобраз Лукашэнкі-міртаворца, паказаць ягонае сапраўднае месца. Піша Валер Карбалевіч.

Некаторыя тэзы:
Паводле падпісанага Зяленскім дакумэнта, падставай для ўвядзеньня санкцый сталі новыя антыўкраінскія дзеяньні Беларусі.
Гэта санкцыі ня супраць Беларусі, а пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі. Тым самым падкрэсьліваецца, што Ўкраіна аддзяляе ягоную асобу ад краіны і беларускага грамадзтва.
Украінскае кіраўніцтва ўпэўнілася, што Лукашэнка не пашле беларускія войскі на фронт, не адкрые другі фронт супраць Украіны.
Кіеў не бянтэжыць, што палітыка Ўкраіны і ЗША адносна Беларусі цяпер рухаюцца на супрацьходзе.