Урад ФРГ засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвала правапапулісцкая «Альтэрнатыва…

Урад ФРГ засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвала правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Германіі»

«Альтэрнатыва для Германіі» супрацоўнічае з беларускім рэжымам прынамсі на нізавым узроўні. https://smarturl.click/vda1G

Кабінэт адхіліў тры запыты, накіраваных «АдГ». У выпадку Беларусі гаворка ідзе аб праектах з сумамі фінансаваньня 500 тыс. і 220 тыс. эўра. Крытыкі ўльтраправых заяўляюць, што запыты «АдГ» паводле стылістыкі падобныя на запыты КДБ.

У траўні 2025 года БТ паведаміла пра ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных недзяржаўных СМІ, якія выжылі пасьля зачысткі незалежнага мэдыяполя, якія мелі дамовы аб супрацоўніцтве з амбасадай Германіі. Гучны рэзананс атрымала гісторыя з выкарыстаньнем працы палітвязьняў беларускай фірмай дэпутата ў фэдэральнай зямлі Саксонія ад «АдГ» Ёрга Дорнаў.