Пасьля сустрэчы Зяленскага зь Ціханоўскай шэраг украінскіх й беларускіх публічных асобаў загаварыць …

Пасьля сустрэчы Зяленскага зь Ціханоўскай шэраг украінскіх й беларускіх публічных асобаў загаварыць пра рэальнасьць стварэньня “Беларускага вызвольнага войска”. Маўляў, шлях адкрыты.

На жаль, між палітычнымі заявамі ды рэальнасьцю адлегласьць вялікая. Згаданае фармаваньне можа ўзнікнуць пры пэўных абставінах. І лагічна, што найбольшая верагоднасьць такога менавіта ў Украіне. Але каб гэта сталася, мае быць супадзеньне некалькіх чыньнікаў. Сярод якіх як зьнешнепалітычныя ўмовы, так і палітычныя ды выканаўчыя рашэньні ўнутры самой Украіны.

Таму сёньня гаворкі пра “Беларускае вызвольнае войска” як “факт” у бліжэйшай пэрспэктыве – фантазія.
Як магчымасьць пры наяўнасьці волі, жаданьня сыстэматычна працаваць і рэсурснай базе – верагоднасьць.

Прапаную абмеркаваць на стрыме чаму сёньня “не” і што мае зьмяніцца каб стала “так”

Запрашаю. 20-00 па Кіеву (21 па Менску, 19 па Варшаве).
Пагаворым.

https://youtube.com/live/TBN8j-1ZWXI

Пасьля сустрэчы Зяленскага зь Ціханоўскай шэраг украінскіх й беларускіх публічных асобаў загаварыць пра рэальнасьць стварэньня “Беларускага вызвольнага войска”. Маўляў, шлях адкрыты.

На жаль, між палітычнымі заявамі ды рэальнасьцю адлегласьць вялікая. Згаданае…