Трамп пагражае «сур’ёзнымі дзеяньнямі», калі Іран пачне караць сьмерцю затрыманых пратэстоўцаў: http…

Трамп пагражае «сур’ёзнымі дзеяньнямі», калі Іран пачне караць сьмерцю затрыманых пратэстоўцаў: https://smarturl.click/VR3O4

На пытаньне, якая яго канчатковая мэта ў Іране, прэзыдэнт ЗША адказаў:

«Канчатковая мэта — перамагчы. Мне падабаецца перамагаць». Ён згадаў лёс Абу Бакра аль-Багдадзі і Нікаляса Мадура, а таксама ўдары па ядзерных абʼектах Ірану.

«Мы ня хочам бачыць таго, што адбываецца ў Іране, — сказаў ён. — І, ведаеце, калі яны хочуць арганізаваць пратэсты — гэта адно, а калі яны пачнуць забіваць тысячы людзей, а вы цяпер кажаце мне пра павешаньне — паглядзім, што з гэтага атрымаецца. Нічым добрым гэта ня скончыцца».