Прызнаньне Лукашэнкі пра праслухоўваньне чыноўнікаў — прыкмета адкату сыстэмы да сталінскіх часоўhtt…

Прызнаньне Лукашэнкі пра праслухоўваньне чыноўнікаў — прыкмета адкату сыстэмы да сталінскіх часоў

https://smarturl.click/dwmW0

З рэплікаў Аляксандра Лукашэнкі падчас кадравых прызначэньняў вынікае: размовы высокіх чыноўнікаў у краіне праслухоўваюць, на іх зьбіраюць кампрамат. Гэта такі штрых да разуменьня палітычнай сыстэмы Беларусі, дзе ніхто не свабодны, — піша Валер Карбалевіч.

Падчас кадравых прызначэньняў Лукашэнка абурыўся тым, што некаторыя кіраўнікі сталі «царкамі». Аднак ва ўмовах жорсткай цэнтралізацыі мясцовыя начальнікі капіююць стыль галоўнага ўладара.

Каб трымаць сыстэму ў раўнавазе, патрэбен моцны кантроль за кожным кіраўніком.

У савецкія часы за Мікітам Хрушчовым КДБ забаранялася сачыць за партыйнымі кіраўнікамі. Цяперашні кантроль за чыноўнікамі ў Беларусі — адкат да сталінскіх часоў.