«У пляне наўпрост ня згадваецца Беларусь. Але можна меркаваць, што Крэмль, хутчэй за ўсё, атрымае яшчэ больш кантролю над Беларусьсю.
Тут ёсьць два варыянты. Альбо з рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будуць паступова здымацца санкцыі, зьмякчацца ціск і такім чынам Крэмль зможа атрымаць пэўную палёгку на беларускім кірунку. Альбо Лукашэнка зноў апынецца самым кепскім хлопцам Усходняй Эўропы, ён ізноў апынецца ў яшчэ большай ізаляцыі, чым Расея, і такім чынам у Крамля ў пэўны момант можа быць значна больш мэханізмаў паглынаньня беларускага сувэрэнітэту».
«Беларусь можа апынуцца ў вельмі складаным геастратэгічным стане, нават пад пагрозай пэўнага паглынаньня Расеяй нават у бліжэйшай будучыні», — лічыць амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.