Жыхары беларускіх гарадоў сталі менш турбавацца наконт уступленьня Беларусі ў вайну — вынікі сацыялягічнага дасьледаваньняhttps://smarturl.click/Reg1b Топ-3 праблем: нізкія заробкі, рост цэнаў і маленькія пэнсіі.
Занепакоенасьць удзелам Беларусі ў вайне зьнізілася ўдвая ў параўнаньні з 2022 годам і апусьцілася на 4-е месца (28%).
Галоўнай задачай улады 42% апытаных лічаць забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян. Вобраз рэжыму як «апекуна» слабее.
Самымі распаўсюджаным адказам на пытаньне «Чыя інтарэсы абараняе дзяржава ў першую чаргу?» стаў «інтарэсы вярхоўнай улады» (27%).