Беларусь часова пазбавіла літоўскія грузавікі нават патэнцыйнай магчымасці вярнуцца дадомуЗ 9:00 10 …

Беларусь часова пазбавіла літоўскія грузавікі нават патэнцыйнай магчымасці вярнуцца дадому

З 9:00 10 лістапада “выпуск транспарту з літоўскімі рэгістрацыйнымі нумарамі з беларускіх пунктаў пропуску на выезд з Рэспублікі Беларусь часова прыпыняецца”, папярэдзіў Дзяржаўны пагранічны камітэт.

Раней Міністэрства замежных спраў заявіла, што Мінск “пакідае за сабой права выкарыстаць усе прадугледжаныя законам меры ў дачыненні да [літоўскага] транспарту, які застаўся на тэрыторыі [Беларусі]”.

Улады ў Вільнюсе спрабуюць угаварыць рэжым Аляксандра Лукашэнкі дазволіць грузавікам вярнуцца на літоўскую тэрыторыю, Мінск адмаўляецца да адкрыцця мяжы з боку Літвы, якая была закрытая літоўскім ўрадам да канца восені ў сувязі са шматлікімі прылётамі паветраных шароў з кантрабандай.

Падрабязнасці| Без VPN
Ілюстрацыйнае фота: Marcin Jozwiak / unsplash.com