МЗС пагражае “ўсімі прадугледжанымі законам мерамі” ў дачыненні да захраслых у Беларусі літоўскіх фур
На сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” знешнепалітычнае ведамства адзначыла, што цяпер на беларускай тэрыторыі знаходзіцца больш за 1,1 тыс. грузавікоў літоўскіх перавозчыкаў. Каб “гарантаваць бяспеку і захаваць транспарт”, Беларусь, як сцвярджаецца, “перамяшчае іх на адмыслова абсталяваныя стаянкі ля пункта Катлоўка.
Мінск адкінуў заявы літоўскага боку пра “забарону на вяртанне літоўскіх грузавікоў” і падкрэсліў, што ўсе страты і затрымкі з’яўляюцца вынікам “палітызаваных і неабдуманых рашэнняў літоўскіх уладаў”.
29 кастрычніка літоўскі ўрад вырашыў закрыць мяжу з Беларуссю да 30 лістапада у сувязі са шматлікіммі выпадкамі прылёту паветраных шароў з кантрабандай.