Кубракоў абмеркаваў з кіраўніком Віетнаму, як разам змагацца з «тэрарызмам і экстрэмізмам»Барацьбу з…

Кубракоў абмеркаваў з кіраўніком Віетнаму, як разам змагацца з «тэрарызмам і экстрэмізмам»

Барацьбу з транснацыянальнай злачыннасьцю, кібэрзлачынствамі, наркагандлем, нелегальнай міграцыяй абмеркавалі 25 кастрычніка ў Ханоі кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў і генэральны сакратар ЦК Кампартыі Віетнаму То Лам. https://smarturl.click/MGaLb

Паводле інфармацыі МУС, сярод іншага бакі абмеркавалі пытаньні барацьбы з «тэрарызмам і экстрэмізмам». 

Улады Беларусі апошнімі гадамі «экстрэмізмам» і «тэрарызмам» называюць дзейнасьць сваіх палітычных апанэнтаў унутры краіны і па-за яе межамі. Асуджаных з палітычных матываў грамадзян рэгулярна ўносяць у адпаведныя сьпісы. У 2024 годзе ў Віетнаме былога беларускага добраахвотніка Верамейчыка спэцслужбы Віетнаму перадалі ў Беларусь. Фота МУС Беларусі.