Вінаватым у кантрабандзе з аэрастатамі інкрымінуюць нанясенне шкоды аэрапорту ў Вільнюсе — прэм’ер Л…

Вінаватым у кантрабандзе з аэрастатамі інкрымінуюць нанясенне шкоды аэрапорту ў Вільнюсе — прэм’ер Літвы

Узмацненне крымінальнай адказнасці для асоб, якія маюць дачыненне да кантрабанды, анансавала на брыфінгу 26 кастрычніка прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене.

“Справы будуць аб’яднаныя, і да іх дадасца шкода, прычыненая аэрапорту [ў Вільнюсе]”, — цытуе прэм’ера партал lrt.lt.

Ругінене звярнула ўвагу, што напярэдадні ў Літву з боку Беларусі заляцела “невялікая колькасць аэрастатаў”, але ў цэлым “выходныя былі даволі цяжкімі, дзве бяссонныя ночы”.

“Нашым прыярытэтам з’яўляецца абарона жыхароў Літвы, таму і прымаюцца рашэнні аб закрыцці аэрапорта на пэўны перыяд часу. <…> Учора не было ніякай пагрозы <…>, але калі мы заўважылі, што паветраныя шары ляцяць у бок аэрапорта, было прынятае рашэнне [прыпыніць яго працу]”, — сказала кіраўніца літоўскага ўрада.


Падрабязнасці | Без VPN
lrt.lt