The Washington Post з спасылкай на дзьве высокапастаўленыя крыніцы раней пісала, што ў час тэлефоннай размовы 16 кастрычніка з Трампам прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін запатрабаваў ад Украіны перадачы ўсёй тэрыторыі Данецкай вобласьці ў якасьці ўмовы для спыненьня вайны. Узамен Пуцін прапанаваў вярнуць Украіне захопленыя Расеяй часткі тэрыторый Запароскай і Херсонскай вобласьцяў.