Літва спыніла расследаваць справу пра пасадку ў Мінску самалёта з Пратасевічам на борце “Сумесная сл…

Літва спыніла расследаваць справу пра пасадку ў Мінску самалёта з Пратасевічам на борце

“Сумесная следчая група Літвы і Польшчы прыйшла да высновы, што дасудовае расследаванне і працэс прыцягнення вінаватых да крымінальнай адказнасці будуць працягвацца ў Рэспубліцы Польшча”, — паведаміла 16 кастрычніка Генеральная пракуратура Літвы.


Дзяржаўная пракуратура Польшчы таксама распачала расследаванне па факце падману экіпажу самалёта, якому паведамілі, нібыта на борце знаходзілася выбуховае прыстасаванне. Далей адбыўся “захоп кантролю над самалётам Ryanair, зарэгістраваным у Польшчы”, з “затрыманнем пасажыраў”.

Авіялайнер кампаніі Ryanair на рэйсе Афіны — Вільнюс здзейсніў прымусовую пасадку ў Мінску 23 траўня 2021 года. На борце знаходзіліся на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.

Падрабязнасці | Без VPN
EastNews