Літва адновіць балоты на мяжы з Беларуссю — на ўсялякі выпадак
Міністэрствы абароны і навакольнага асяроддзя Літвы плануюць пераўтварыць 3–4% памежных тэрыторый назад у водна-балотныя ўгоддзі, каб выкарыстоўваць іх як лінію абароны ў выпадку ўварвання, піша літоўскае выданне LRT.
На пілотныя праекты па аднаўленні тарфянікаў у 2026 годзе выдзяляць каля 10 млн еўра. Нагадаем, што ў лютым 2022 года Кіеў паспяхова выкарыстаў балота: расійскія танкі ўвязлі ў брудзе пасля падрыву дамбы на рацэ Ірпень, што спыніла наступленне.