Ужо сёньня: 86 гадоў таму Вільню і частку Віленскай вобласьці БССР перадалі Літвеhttps://smarturl.cl…

Ужо сёньня: 86 гадоў таму Вільню і частку Віленскай вобласьці БССР перадалі Літве

https://smarturl.click/E1wDz

10 кастрычніка 1939 году СССР перадаў Літве Вільню і Віленшчыну. Узамен Масква разьмясьціла савецкія вайсковыя базы, што хутка прывяло да страты літоўскай незалежнасьці.

Сёньня таксама:
1577 — Магілёў і Мазыр атрымалі Магдэбурскае права.
1794 — бітва пад Мацяёвіцамі: параза паўстанцаў і палон Тадэвуша Касьцюшкі.
1923 — атрад Юркі Моніча спыніў цягнік Бэрлін—Масква і пакараў савецкіх чыноўнікаў шомпаламі.
2006 — пачала працу сацыяльная сетка «ЎКантакце».
2007 — гурт Radiohead выпусьціў альбом In Rainbows, які можна было спампаваць за любую суму.
2015 — тэракт у Анкары: загінулі 102 чалавекі.

Нарадзіліся: Міхал Без-Карніловіч, Джузэпэ Вэрдзі, Гаральд Пінтэр, Кастусь Тарасаў, Валеры Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк.

У памяці: Мікалай Трызна, Дамінік Рудніцкі, Людвік Грынцэвіч, Міхал Клеафас Агінскі, Ігнат Легатовіч, Адам Бабарэка, Аляксандар Данілевіч, Валер Шчукін.