У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў падрывах «Паўночнага патоку»https://smarturl.click/e…

У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў падрывах «Паўночнага патоку»

https://smarturl.click/e07L9

Гэта ўкраінец Уладзімір З. Яго затрымалі затрымалі пад Варшавай, паведаміла пракуратура польскай сталіцы.

Ордэр на арышт выдала Нямеччына.

Раней у Польшчы ўжо спрабавалі затрымаць аднаго з падазраваных, але ён схаваўся ад паліцыянтаў на аўтамабілі ўкраінскага вайсковага аташэ.

У жніўні ў Італіі затрымалі іншага ўкраінца — Сяргея К.

Афіцыйны Кіеў сваё дачыненьне да падрыву газаправодаў адмаўляе. Аднак паводле нямецкіх СМІ гэтую атаку ажыцьцявіла група ўкраінцаў. Уладзімір З. быў адным з чатырох вадалазаў, якія закладвалі выбухоўку, а Сяргей К. каардынаваў апэрацыю. Вядома таксама, што ў камандзе была жанчына, а адзін зь меркаваных удзельнікаў загінуў на фронце.

«Паўночныя патокі», што вядуць з Расеі ў Нямеччыну, падарвалі ў ноч на 26 верасьня 2022 году каля дацкага вострава Борнхальм у Балтыйскім моры.