Расьсьледаваньне: кампанія зь Беларусі вазіла ў Расею распушчальнік, які выкарыстоўваюць для хімічна…

Расьсьледаваньне: кампанія зь Беларусі вазіла ў Расею распушчальнік, які выкарыстоўваюць для хімічнай зброі

https://smarturl.click/B4wMQ

Беларуская кампанія забясьпечвала Расею падсанкцыйным распушчальнікам NMP празь фірмы-пракладкі ў Кіргізстане і Армэніі.

Гэтае рэчыва можна выкарыстоўваць як у мірнай прамысловасьці, так і для стварэньня хімічнай зброі.

Як высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар, да ланцужка незаконных паставак маюць дачыненьне набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцы.

На фота — бочкі кантрабанднага распушчальніку NMP, 13 тонаў якога везьлі з Кітаю ў Расею. Верасень 2024 году.