Аршанскі завод «Легмаш» мае трапіць у 18-ы пакет санкцыяў Эўразьвязуhttps://smarturl.click/8pxdLПаво…

Аршанскі завод «Легмаш» мае трапіць у 18-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу

https://smarturl.click/8pxdL

Паводле дакумэнтаў, да якіх атрымала доступ Радыё Свабода, «Легмаш» стане адным з чатырох прадпрыемстваў, якія маюць трапіць у новы санкцыйны сьпіс Эўразьвязу.

Альянс расьсьледнікаў Беларусі яшчэ ў траўні 2024 году заявіў, што гэты завод можа працаваць на расейскую вайсковую прамысловасьць, удзельнічаючы ў вытворчасьці дэталяў снарадаў для расейскіх сыстэмаў залпавага агню БМ-21 «Град». Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць гэтага прадпрыемства ў жніўні 2024 году. Пазьней «Легмаш» трапіў пад санкцыі Канады і Вялікай Брытаніі.
Новы пакет санкцыяў яшчэ мусяць узгадніць прадстаўнікі ўсіх 27 краін Эўразьвязу. Прыняцьце дакумэнту чакаецца цягам чэрвеня.

Фота ілюстрацыйнае.