ЕС можа дадаць у санкцыйны спіс новыя беларускія кампаніі — КаласУ спіс арганізацый, на якія наклада…

ЕС можа дадаць у санкцыйны спіс новыя беларускія кампаніі — Калас

У спіс арганізацый, на якія накладаюцца абмежаванні ў межах 18-га пакета санкцый, могуць быць дададзены 22 кампаніі — у тым ліку з Кітая і Беларусі, пасля чаго іх агульная колькасць перавысіць 800.

Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас.

Нагадаем, у 17-ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі быў уключаны Мінскі завод колавых цягачоў. У 16-ы пакет трапіла беларускае ААТ “Інтэграл“. У папярэднія пакеты санкцый уносіліся іншыя беларускія прадпрыемствы, што тым ці іншым чынам садзейнічаюць расійскай агрэсіі.

Падрабязнасці | Без VPN
Архіўнае відэа: медыяцэнтр Рады ЕС / стоп-кадр: “Позірк“