У Гомельскай вобласці пачаліся зборы тэрытарыяльных войск
Навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў пачаліся 8 студзеня ў Гомельскай вобласці і працягнуцца да канца месяца, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Ваеннаабавязаныя, як чакаецца, пройдуць падрыхтоўку да “выканання задач, у тым ліку сумесна з інжынернымі падраздзяленнямі Узброеных сіл”.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асобаў, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння адносін з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
Падрабязнасці | Без VPN
Удзельнікі збораў тэрытарыяльных войскаў у Барысаве
Ілюстратыўнае фота: “Мінская праўда”