МЗС Беларусі пагражае Ўкраіне закрыцьцём амбасады. Украінскі бок пакуль не камэнтуеЧасовай паверанай…

МЗС Беларусі пагражае Ўкраіне закрыцьцём амбасады. Украінскі бок пакуль не камэнтуе

Часовай паверанай у справах Украіны ў Беларусі Вользе Цімуш уручана нота з «рашучым пратэстам» у сувязі з «парушэньнем мяжы» Беларусі «групай бесьпілётных лятучых апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Ўкраіны», паведамляе МЗС Беларусі.

«Калі дыпляматычнае прадстаўніцтва Ўкраіны ў Беларусі ня зможа ўплываць на прадухіленьне такіх правакацый, беларускім бокам будзе пастаўлена пытаньне пра мэтазгоднасьць яго далейшай прысутнасці ў Менску», — гаворыцца ў паведамленьні.
У МЗС Украіны пакуль не камэнтуюць сытуацыю
10 жніўня Лукашэнка абвінаваціў Узброеныя сілы Ўкраіны ў нібыта парушэньні паветранай прасторы Беларусі бесьпілётнікамі і заявіў, што беларускія войскі зьбілі некалькі цэляў.
У ноч з 30 на 31 ліпеня адбылося ўваходжаньне ў паветраную прастору Беларусі дронаў-камікадзэ тыпу «Шахед», якімі Расея атакуе Ўкраіну. Тады ў Беларусі ніяк не рэагавалі на ўваходжанне расейскіх дронаў на тэрыторыю краіны. https://smarturl.click/gp4eA

МЗС Беларусі пагражае Ўкраіне закрыцьцём амбасады. Украінскі бок пакуль не камэнтуе

Часовай паверанай у справах Украіны ў Беларусі Вользе Цімуш уручана нота з «рашучым пратэстам» у сувязі з «парушэньнем мяжы» Беларусі «групай бесьпілётных лятучых апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Ўкраіны», паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных справаў…