Весткі зь нябёсаў: Апошнія палёты РЭВ НАТО да межаў Беларусі паказваюць на інтэнсыфікацыю маніторынг…

Весткі зь нябёсаў: Апошнія палёты РЭВ НАТО да межаў Беларусі паказваюць на інтэнсыфікацыю маніторынгу і перанясеньне ўвагі на балтыйскі напрамак з кошт зьмяншэньня часу на беларускім і выключэньня часу на беларуска-валынскім. Ня менш 4 палётаў адбылося ля межаў РФ у сераду 8 лютага, пры гэтым тры самалёты былі ў паветры адначасова. Пры гэтым у палётах швэдзкага самалёту зьменаў не назіраецца.  Перанясеньне ўвагі на Калінінградскі напрамак карэлюецца з вучэньнямі РФ у Калінінградзкай акрузе (мотастралкоў армейскага корпусу Балт. флёту РФ, карабельныя стрэльбы ў Балтыйскім моры, бомбава-штурмавыя удары Су-24 марской авіяцыі Балт. флёту). Гэта падмацоўвае назіраньне, што на маніторынг балтыйскага напрамку і Беларусі цяпер звычайна прызначаны тыя самыя рэсурсы РЭВ НАТО, якія маюць разьмяркоўвацца між імі. Той факт, што адначасова не прыцягваюцца большыя рэсурсы РЭВ НАТО на маніторынг валынскага напрамку коштам іншых напрамкаў (пд-ух Польшчы, зх Прычарнамор’е) выглядае на паказчык адсутнасьці чаканьняў абвастрэньня на беларуска-ўкраінскай мяжы. З увагі на карэляцыю з вучэньнямі ў Калініградзкай акрузе, зарана рабіць высновы аб трывалым росьце чаканьняў абвастрэньня на балтыйскім/калінінгрдзкім напрамку.