Свежыя здымкі базы вагнэраўцаў у Беларусі
The Washington Post публікуе прадстаўленыя Maxar Technologies і Umbra спадарожнікавыя здымкі базы байцоў Групы Вагнэра пад Асіповічамі (першае фота).
Выявы паказваюць павелічэнне прысутнасці тэхнікі ў параўнанні з папярэднімі здымкамі за 16 ліпеня (другое фота).
Старшы дырэктар Maxar Стывен Вуд адзначае, што «дзясяткі, калі не сотні, транспартных сродкаў і абсталявання нядаўна прыбылі на аб’ект». Агулам вядома пра шэсць буйных калон тэхнікі наймітаў, якія прыбылі ў Беларусі.