У гэты дзень 4 гады таму Беларусь даведалася пра смерць актывіста і патрыёта Мікіты Крыўцова.
Падчас мітынгаў ён стаяў адзін перад натоўпам сілавікоў, абараняючы свой голас з бел-чырвона-белым сьцягам. Праз некалькі дзён яго знайшлі павешаным у лесапаласе ў Менску – не ўзнікала сумневаў, што перад смерцю ён падвяргаўся катаванням.
Мікіта Крыўцоў быў забіты за тое, што хацеў жыць у свабоднай краіне, хацеў, каб улада паважала правы чалавека.
У памяць аб Мікіце сфармаваная тактычная група Крыўцова. Добраахвотнікі Палка не прабачаць Лукашэнку і карнікам смерць Мікіты і іншых пратэстоўцаў, зламаныя жыцці іх сем’яў.
Фота: Белсат. Жыхары Маладзечна на развітанні з актывістам