Тэрміновае паведамленне Управы камандзіраў Палка імя Кастуся Каліноўскага
На дадзены момант адбываецца найбуйнейшая з моманту поўнамаштабнага ўварвання эскалацыя расейска-украінскай вайны.
Баявыя дзеянні перанесліся на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі, і з кожнай гадзінай Сілы абароны Украіны ўсё шчыльней умацоўваюцца на занятых тэрыторыях.
Праз ціск з боку Крамля, рызыкі адкрытага далучэння афіцыйнага Мінска да вайны як ніколі высокія.
У выпадку ўвязвання Беларусі ў адкрытае супрацьстаянне, мы гарантуем кожнаму ахвотнаму беларусу магчымасць атрымаць зброю і далучыцца да Палка Каліноўскага.
Сачыце за паведамленнямі на афіцыйным канале Палка імя Кастуся Каліноўскага @belwarriors