Нават на вайне ёсьць месца дабрыні ды чалавечнасьці! Падчас абстрэлу недалёка ад лесу да нашай баяв…

Нават на вайне ёсьць месца дабрыні ды чалавечнасьці!

Падчас абстрэлу недалёка ад лесу да нашай баявой групы прыбіўся сабачка. Нашыя дабраахвотнікі “Барсук” ды “Аўгуст” ня кінулі новага знаёмага, а ўзялі з сабою, далі мянушку (“Дружа”) ды ўжо знайшлі месца, дзе наш новы Дружа зможа перажыць вайну.

На разьвітаньне хлопцы паабяцалі свайму новаму сябру, што вернуцца за ім пасьля вайны ды забяруць да сябе.

@BelWarriors