11 красавіка 2011 году, 11 гадоў таму ў менскім мэтро адбыўся тэракт, у выніку якога 15 чалавек загі…

11 красавіка 2011 году, 11 гадоў таму ў менскім мэтро адбыўся тэракт, у выніку якога 15 чалавек загінулі, больш за 400 – пацярпелі.

Ужо праз гадзіну на месца выбуху прыехаў дыктатар з малым сынам, бо ведаў: адзіныя тэрарысты ў Менску – гэта ён і яго хунта.

Коштам жыцьцяў беларусаў дыктатар адцягнуў увагу краіны ад праблем, бо народ для яго – толькі “народзец”.

Яшчэ раз ён пацьвердзіў гэта, калі ўцягнуў Беларусь у братазабойчую вайну супраць Украіны.

Ахвяры выбуху ў мэтро – ня першыя й не апошнія ахвяры рэжыму: былі Захаранка, Красоўскі, Ганчар, Завадзкі, а яшчэ – Карпенка ды Шарамет, а потым – Тарайкоўскі, Бандарэнка, Ашурак ды іншыя, пазьней – Шышоў…

Колькі яшчэ трэба забітых, скалечаных, зламаных лёсаў, каб беларускі народ усьвядоміў, што для шклоўскага дыктатара беларусы – толькі пыл пад ягонымі сінеючымі пальцамі?

Мы – памятаем! Усё ды ўсіх! І кожны – ад удзельнікаў да арганізатараў – адкажа па Законе! І мы зробім усё магчымае, каб законнасьць вярнулася ў Беларусь як мага хутчэй!

@BelWarriors