Бессмяротны конік: пікап з перадавойКалі гавораць аб франтавых аўтамабілях, звычайна дадаюць: «
Тут гэта расходны матэрыял». Але бываюць і шчаслівыя выключэнні. Колькі разоў пачынаючы з сакавіка, калі пікап Toyota Hilux трапіў да каліноўцаў, ён пападаў у жорсткія пераплёты, але заўжды выбіраўся з іх і ратаваў сваіх гаспадароў.
Кожны раз, калі ваяры Палка загружаюцца ў гэта аўто, яны добрым словам успамінаюць тых людзей, якія абралі і купілі для іх такога вернага і безадмоўнага коніка.
Сяргей Пеляса, пазнаеш гэтага прыгажуна, якога ты нам падагнаў?
Паглядзі, як ён зараз шыкоўна выглядае: кулямёт яму пасуе!
Разам пераможам!
Таксама вы можаце выйсці на сувязь з нашымі даверанымі валанцёрамі:
@belbatv @Froki327#фронт