Будзь на сувязі! Полк Каліноўскага распачынае набор спецыялістаў у сферы сувязі. Працу вайсковага с…

Будзь на сувязі!

Полк Каліноўскага распачынае набор спецыялістаў у сферы сувязі.
Працу вайсковага сувязіста цяжка пераацаніць. Дзякуючы гэтым спецыялістам армія мае надзейную і своечасовую сувязь і бесперапыннае функцыянаванне інфармацыйных сістэм.

Вайсковы спецыяліст у сферы сувязі выконвае наступныя задачы:
• забеспячэнне падраздзялення сродкамі сувязі: як радыёсувязі, так і сродкамі доступу ў інтэрнэт;
• абслугоўванне сродкаў сувязі;
• маніторынг якасці перадачы сігналаў паміж кропкамі;
• шыфраванне ваенных паведамленняў.

Мы чакаем вас у шэрагах вайсковых сувязістаў, калі вы:
✓ маеце досвед настройкі і абслугоўвання сродкаў радыёсувязі;
✓ валодаеце базавымі ведамі ў сферы кібербяспекі;
✓ маеце профільную тэхнічную адукацыю;
✓ працавалі ў сферы IT.

З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячную заработную плату.

Звяртайцеся на @BelarusAndUkraineBot з пазнакай #сувязь
#набор_сувязь