Дзень памяці ахвяр галадамораў.Галадамор 1932-1933 гадоў – акт генацыду ўкраінскага народа, арганіза…

Дзень памяці ахвяр галадамораў.

Галадамор 1932-1933 гадоў – акт генацыду ўкраінскага народа, арганізаваны кіраўніцтвам СССР шляхам стварэння штучнага масавага голаду. Калі на працягу 1932 года голадам былі забітыя сотні тысяч чалавек, то ў 1933 гаду лік ішоў на мільёны.

На працягу дзесяцігоддзяў масавае забойства людзей голадам не толькі наўмысна замоўчвалася савецкай уладай, але і ўвогуле забаранялася пра яго дзе-небудзь успамінаць.
Цяпер пра галадамор ва Украіне кажуць, і ён прызнаны міжнароднай супольнасцю як акт генацыду.

Па словах сучасных гісторыкаў у 1930-я гады ад галадамору, па тых жа прычынах што і ва Украіне, на тэрыторыі Беларусі памерла да 500 тысяч людзей!

Аднак з-за палітыкі дзейнай аўтарытарнай, прарасейскай улады гэты перыяд застаецца малавывучаным. Спадкаемцы чэкістаў не раскрываюць архівы і не дазваляюць беларусам ведаць сваю гісторыю, ведаць пра злачынствы саветаў, а галоўнае – не дазваляюць ушанаваць памяць загінуўшых жахлівай смерцю продкаў.