Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

ЛюдзіНа гэтай вайне ў мяне было шмат здзіўленняў.Вядома першае – гэта сам пачатак. Я маю на ўвазе са…

*

Людзі

На гэтай вайне ў мяне было шмат здзіўленняў.
Вядома першае – гэта сам пачатак. Я маю на ўвазе сам факт нападу на незалежную, дэмакратычную і свабодную ва ўсіх сэнсах краіну. Напад такім варварскім спосабам. А чацвёртай раніцы. Бамбяць гарады і сталіцу, прарываюць межы… Паралель з нацысцкай Нямеччынай такая відавочная тады была для ўсіх, што нават не верылася ў першыя гадзіны, што ўсё, што адбываецца праўда.
Другім здзіўленнем, ці нават хутчэй абурэннем – была інфармацыя, якая паступала з вызваленых гарадоў і вёсак. Тое, што я бачыў на свае вочы, тое, што расказвалі пабрацімы, якія заходзілі ў іншыя месцы не ўкладвалася ў галаве. Такая першабытная жорсткасць акупанта да мясцовых жыхароў, расстрэлы ў патыліцу, брацкія магілы, згвалтаванні, пакоі для катаванняў… Трэба сказаць з кожнай такой навіной – зброю ў руках трымаеш усё мацней і мацней. Відавочна становіцца, што прыняў правільнае рашэнне, калі пайшоў бараніць Украіну ад гэтай злачыннай навалы.
Здзіўленнем для мяне былі і самі баявыя дзеянні. Гэта для мяне першая вайна і яна вельмі адрозніваецца ад кіно і сваіх асабістых уяўленняў. Выбухае не так як я ўяўляў. Прылятае не так, як я ўяўляў. Паміраюць не так, як я ўяўляў. Страшней…
Але самым галоўным здзіўленнем для мяне былі людзі на гэтай вайне. Хлопцы, якіх я сустрэў. Усе тыя, хто змагаецца разам са мной бок обак. Ні адна спартовая, патрыятычная ці інтэлектуальная арганізацыя, не канцэнтруе ў сабе такаю колькасць розных, цікавых, рашучых і ўпэўненых людзей, як вайна. Тут зараджаецца сапраўднае, моцнае, праверанае ў баях сяброўства. Тут людзі адкрываюцца. Калі ты баязлівец – гэта стане зразумела. Калі герой – таксама стане ясна.

Таму самае галоўнае здзіўленне – гэта людзі.

#дзённік_каліноўца