У ходзе баявых задач на ўсходзе Украіны некалькі ваяроў Палка атрымалі параненні. Сярод іх і кіраўнік “Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч з пазыўным Ваўкалак. Байцоў эвакуявалі, ім была сваечасова нададзена медыцынская дапамога. У дадзены момант жыццю хлопцаў нічога не пагражае. Ваяры знаходзяцца ў шпіталі. Група эвакуацыі атрымала кантузіі. Усе падрабязнасці ў наступным прэс-рэлізе Палка Каліноўскага.