«Гледзячы на дэмантаваны савецкі герб, беларускія абаронцы Украіны былі ўпэўненыя, што гэта гістарыч…
16.08.2023Полк імя Кастуся Каліноўскага

«Гледзячы на дэмантаваны савецкі герб, беларускія абаронцы Украіны былі ўпэўненыя, што гэта гістарычны момант і ён таксама непазбежны для вольнай Беларусі»
Гэтыя словы — цытата з афіцыйнай старонкі “Нацыянальнага музея барацьбы за незалежнасць” Украіны ў Facebook. Для нашых хлопцаў была арганізавана спецыяльная экскурсія, на якой ім паказалі экспанаты часоў Тактычнай групы “Беларусь”, якія былі перададзены музею яшчэ ў 2015-м годзе. У сваю чаргу ваяры батальёна “Літвін” і рэкруты Палка Каліноўскага аддалі музею некаторыя рэчы Іллі Літвіна, які загінуў пры абароне Кіева ў 2022-м. Яны стануць часткай выставы “Украіна — Распяцце”, прысвечанай крывавай вайне, развазанай расеяй.
Гэтая выстава – адзін з яскравых прыкладаў таго, што ўкраінцы ведаюць: беларусы заўсёды былі на баку свету і праўды. Беларусы заўсёды гатовы дапамагчы справай Украіне ў яе барацьбе за незалежнасць, у абароне яе жыхароў ад ваенных злачынстваў і генацыду.
І зараз, гледзячы на дэмантаваны савецкі герб з помніка “Радзіма Маці”, мы нагадваем усім: нават самыя жорсткія і бесчалавечныя дыктатуры ў канчатковым выніку застаюцца толькі жменькай музейных экспанатаў.
Жыве Беларусь, Слава Украіне!