ПРЫСТУПКА ІМПЕРЫІ
Трупны пах — гэта адно з самых непрыемных, калі так можна казаць, уражанняў на гэтай вайне. Калі заходзіш на пазіцыі, дзе раней стаялі рускія акупанты, і за гэтае месца ішлі разлютаваныя баі, то ванітны саладкавы пах проста ўгрызаецца ў твай мозг. Тыя, хто «своих не бросает», пакідаюць сваіх загінуўшых, як правіла, на разарванне сабакам і прыродным стыхіям сотнямі. Але! Як ні дзіўна — і да гэтага паху досыць хутка абвыкаеш, а потым проста не заўважаеш.
Мы выехалі на баявую задачу якраз у такое месца. Аблюбавалі сабе бліндаж, у які сталі пераносіць боекамплект, і пачалі абжывацца. Каб зайсці ў гэты бліндаж, трэба было прыгнуцца і прайсці па прыступцы. У каго крок шырэй — пераступалі, хто такога росту, як я — кожны раз наступаў. У нейкі момант мне стала здавацца, што пах смерці данёс свой лёгкі водар растваральніка проста ў наш бліндаж. Я агледзеўся і вырашыў, што мне здалося. Я прыгнуўся, ступіў на прыступку, каб выйсці на паветра і замёр…
Прама з прыступкі паказалася чалавечая рука.
Аказалася, што «підары», а інакш я іх назваць не магу, умацавалі ўваход у бліндаж целам свайго ж загінуўшага. Проста перад маімі вачыма адкрылася чарговае жудаснае пацвярджэнне таго, наколькі нікчэмнае для акупантаў жыццё не толькі мірнага насельніцтва Украіны, але і сваіх жа ўласных таварышаў па службе. Вось сёння ты з чалавекам разам: ясі, спіш, ваюеш, а заўтра укладваеш яго ў падмурак уваходу ў сваё ж часовае жыллё.
Калі вяртаўся на базу, я думаў, колькі ж такіх людзей па ўсёй лініі фронту ляжаць літаральна ператварыўшыся ў прыступку крывавага плана імперыі па заняволенні цэлага народа? З іншага боку — звычайная ганебная смерць акупанта.
#дзённік_каліноўца