Апавяшчаем аб важнай падзеі: 29 лістапада ў Кіеве адбудзецца канферэнцыя «Шлях да Волі», ініцыяваная Фондам Кастуся Каліноўскага. Гэтае мерапрыемства будзе прысвечана абмеркаванню стратэгіі вызвалення Беларусі, гарантыям вяртання ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху, а таксама пытанням кампенсацый для пацярпелых ад рэжыму і палітычных зняволеных.
Хто можа прыняць удзел у канферэнцыі:
1. Добраахвотніцкія беларускія фармаванні. 2. Ваенна-патрыятычныя арганізацыі беларусаў. 3. Палітычныя партыі і рухі. 4. Прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычных сіл, грамадскіх арганізацый, праваабарончага руху, беларускіх дыяспар, бізнесу. 5. Дыпламатычны корпус.